Продвигай свою музыку
 
Naviband
Naviband
Naviband
@naviband

Naviband - Прабач (14 февраля 2024)


Категория: Официальный клип
Продолжительность: 00:03:47
Описание:
25/05/2024 - Вялікі канцэрт у Варшаве (10-год) - https://linktr.ee/naviband
Песня на ўсіх пляцоўках - https://band.link/NBprabach
Ідэя кліпа - Яраслаў Таміла
Словы і музыка - А. Лук'яненка
Музычны прадакшн - А. Табольскі

Звядзенне, мастэрынг - В. Фрайман

Відэа - А. Кот-Зайцаў

Make-up - by_dunya

Помніш як
Таялі і міналі дні
Мы заставаліся адны
Не заўважалі гэты час

Паглядзі
Як прачынаецца душа
Чыстымі кроплямі ў вачах
Я на цябе гляджу ў адказ

Прабач
За вятры і туманы
Незагойныя раны
За ўсё прабач

Няхай
Навальніцы мінаюць
Я табе абяцаю
Яшчэ трываць

Толькі ты
Бачыш мяне такім як ёсць
Неідэальныя крохкасці
Сталі маёй адной сцяной

Удалячынь
Мы пасылалі маякі
Крокамі й кіламетрамі
Нас заплятала назаўжды


Прабач
За вятры і туманы
Незагойныя раны
За ўсё прабач

Няхай
Навальніцы мінаюць
Я табе абяцаю
Яшчэ трываць

Прабач
За вятры і туманы
Незагойныя раны
За ўсё мяне

Прабач
За нястрымныя хвалі
Што сябе не спынялі
За ўсё
За ўсё прабач

Tags