Продвигай свою музыку
 
Анна Шаркунова
Анна Шаркунова
Анна Шаркунова
@anna-sharkunova

Анна Шаркунова - Знакі (4 апреля 2023)


Категория: Официальный клип
Продолжительность: 00:04:22
Описание:
Два гады таму ў стужцы ФБ я ўбачыла ліст Максіма Знака… з турмы. Там ён прасіў каго-небудзь з музыкантаў скласцi мелодыю на яго вершы. У тую ж хвіліну яна і загучала ў маёй галаве.

З таго часу прайшло шмат падзей… але ўсе гэтыя месяцы я насіла гэтую мелодыю ўнутры, спявала яе…. і ведала, што абавязкова зраблю з яе песню.

Тэма дзяцей баліць мне асабліва. Дзяцей, якія чакаюць бацькоў з турмаў… Тысяч і тысяч дзяцей, змушаных пакінуць Радзіму разам з бацькамі - у невядомасць…. Цэлае пакаленне дзяцей, якіх Беларусь можа страціць… або ўжо страціла назаўжды…

Але мы будзем працягваць кахаць і радавацца, мы будзем убіраць у сябе ўсё лепшае з гэтага вялізнага і яскравага свету. Мы будзем працягваць жыць для нашых дзяцей!.. І абавязкова захаваем ў іх сэрцы часцінку Беларусі… .Каб аднойчы вярнуцца разам з імі дадому.

Гэтая дарога можа быць доўгай і цяжкай. Яна можа заняць усё жыццё. Але вельмі хочацца сустракаць па дарозе добрыя Знакі. Знакі надзеі, што ўсё абавязкова будзе добра.


Lyrics: Максiм Знак
Music: Анна Шаркунова

Знакi

Колькі незнаемых
І неверагодных
Сёлета ўбачыў упершыню…

Новых маіх родных
Некалькі мільёнаў…
Сёлета я знайшоў сваю сям’ю…

Станавіся побач і спявай, каб пачуў
Неверагодны край.


Позіркам сустрэцца
І адчуць як сэрца
Абдымае сонечны прамень.

Проста быць сабою,
Проста жыць с любоўю,
Проста быць, і ведаць:
Будзе дзень!

Вялікая падзяка усім, хто быў побач і дапамагаў у стварэнні гэтай песні і кліпа:

асабліва Вове Кубышкіну за іскрыстыя ідэі і падтрымку.

Дзякуй рэжысерскай группе @two.one.production за наша відэа.

Дзякуй Ваню Падрэзу, Тані Курбат, Галіне Казіміроўскай і дзеткам з дзіцячага хору Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага ў Варшаве, што прынялі ўдзел у запісу песні. Дзякуй усім музыкантам за дапамогу ў ажыцяўленні гэтай гісторыі.

Шчыры дзякуй усiм бацькам, якія даслалі відэа сваіх дзетак з розных куткоў Света.

Шчыры дзякуй усім за ўвагу і вашы рэпосты🕊🤍

Асобна выказваю падзяку за вашыя Праменьчыкi святла:

@nataliyabibikova
@eugene_bulka
@konofalskaya_Alexandra
@Vera_karetnikova
@ahpashart
@lexapavlova
@important2thinkimportant2think
@ivan.padrez
@balykodiana
@sapic87
@Natasha_zikova_official
@maxfiestaspain
@gagarin_emp

Tags