@krambambulya
@ Минск, Ресторан-пивоварня «Друзья», ул. Кульман, 40
31 мая ў рэстаране-піваварні «Друзья» адбудзецца першы з 2008 года сольны канцэрт гурта «Крамбамбуля» ў Мінску. У праграме «Піраты Камсамольскага возера» прагучаць лепшыя песні з усіх альбомаў калектыва.
Гурт «Крамбамбуля» быў заснаваны ў 2002 годзе, як забаўляльны сайд-праект Лявона Вольскага. Калектыў вядомы па хітах «Абсэнт», «Госці», «Турысты», «Каб мы калі каму чаго». На рахунку «Крамбамбулі» шэсць студыйных альбомаў, апошні з якіх – «Чырвоны штраль» – выйшаў у 2015 годзе.
Сучасны склад: Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (вакал, гітара), Павел Аракелян (вакал, саксафон), Павел Якубчык (вакал, труба), Алесь-Францішак Мышкевіч (вакал, бас-гітара), Павел Мамонаў (бубны).
Старт продажу квіткоў – 15 мая у 12.00
Кошт квіткоў: 22-38 рублёў. Інфалінія: +375 (33) 661-14-32