Продвигай свою музыку
 
IQ48
IQ48
IQ48
@iq48

IQ48 записали четвертый студийный альбом «Бруд» после перерыва в 5 лет

user image 2016-04-18
по: showbizby
Опубликовано в: Новый альбом
IQ48 записали четвертый студийный альбом «Бруд» после перерыва в 5 лет

Гэта будзе чацьвёрты студыйны поўнафарматнік, які выйдзе праз паўзу ў пяць год.

Як паведаміў парталу Tuzin.fm вакаліст IQ48 Аляксандар Ракавец, усе песьні для альбому ўжо запісаныя. Цяпер справа за зьвядзеньнем матэрыялу. Рэліз мяркуецца выдаць увосень 2016 году. «Шмат хто напэўна скажа, што ён падобны на папярэдні, бо зноў без саксафону запісаны. Можа камусьці падацца больш жорсткім, а камусьці – алдовым. Тыя, хто нас ведае – тыя зразумеюць», – кажа Аляксандар. Такія песьні, як «Бруд», «Выбар», «Трымай свой час», «Вова» гурт ужо выконвае жыўцом на сваіх канцэртах.

Праца над дыскам расьцягнулася амаль на пяць год – папярэдні альбом гурта «HMR» быў выдадзены ў 2011. Пасьля яго быў прэзэнтаваны яшчэ падвоены самотнік «Зброя» (2013). «Нічога асаблівага з намі ў гэты час ня дзеялася: граем, рэпетуем, запісваемся. Усё ў нас нармальна, на месцы не стаім. Вось далі першы канцэрт пасьля вяртаньня Антохі з Амэрыкі», – распавядае вакаліст каманды. Антоха – бубнач Антон Мацулевіч, ён жа Tony Fadd  у сваю чаргу зазначае, што ягоная сольная кар’ера аніяк не перашкаджае працы ў IQ48. «У любым разе 24 гадзіны на суткі за стварэньнем бітоў не ўсядзіш, хочацца разнастайнасьці. Граць у гурце мне па кайфу і я нічога не зьбіраюся зьмяняць», – кажа Антон.  

На канале гурту на youtube можна паглядзець некалькі ролікаў, якія распавядаюць пра працэс запісу альбому, які мае працоўную назву «Бруд», а таксама пачуць студыйную вэрсію песьні «Выбар», якая абяцае стаць новым гітом «здаровых ласей».

Об этом сообщим портал

http://tuzin.fm/zhamerun/3041/iq48-zapisali-albom-brud--videa-novaj-piesni.html

Читайте нас в Telegram Читайте нас в Яндекс.Дзен

Tags