Продвигай свою музыку
 
Дрозды
Дрозды
Дрозды
@drozdy

Дрозды - Радзiма – гэта... (2 июня 2023)


Категория: Официальный клип
Продолжительность: 00:03:49
Описание:
СТАЦЬ СПОНСАРАМ КАНАЛА:
https://www.youtube.com/channel/UCWsZxxV6lkO2h-Lna9HAlNg/join

"Радзiма - гэта..." - чарговы твор з сумеснага праекту паэта Леанiда Пранчака i гурта Дразды!

Песня “Радзіма гэта…” адлюстроўвае ўсё тое, што каштоўна кожнаму беларусу - любоў да Радзімы, сям’я, гісторыя, традыцыі і сапраўдны патрыятызм..
#радзімагэта #дразды

Словы : Леанід Пранчак
Музыка: Віталь Карпанаў
Аранжыроўка : гурт Дразды

Над Беларуссю маладзік
Асвеціць сэрцу шлях да раю.
Дзе б я ні быў, я не адзін,
Таму што я цябе кахаю!

Да родных клёнаў і бяроз
Плывуць аблокі чарадою.
І як бы мой не склаўся лёс,
Ты, Беларусь, заўжды са мною!

Мінаюць дні, бяжыць жыццё,
Цвіце язмін, гудзе дуброва…
Радзіма – гэта перш за ўсё:
Мая сям’я, зямля і мова!

Любімы мною твой абшар,
Зямля з блакітнымі вачыма!
Я затулю цябе ад хмар,
Мая пакутная Радзіма.

Да родных клёнаў і бяроз
Плывуць аблокі чарадою.
І як бы мой не склаўся лёс,
Ты, Беларусь, заўжды са мною!

Да родных клёнаў і бяроз
Плывуць аблокі чарадою.
І як бы мой не склаўся лёс,
Ты, Беларусь, заўжды са мною!

Мінаюць дні, бяжыць жыццё,
Цвіце язмін, гудзе дуброва…
Радзіма – гэта перш за ўсё:
Мая сям’я, зямля і мова!

Аранжыроўка гурт "Дразды":
Ілля Немыцька - баян,
Сяргей Кісялёў - бас-гітара,
Андрэй Маўрын - ударныя,
Раман Гарбацкі - электра-гітара,
Фёдар Шахлевіч - перкусія.

Над гукам працавалі
Слава Трыбухоўскі
Дзмітры Білаш

Гурт Дразды ў сацыяльных сетках:
Tik Tok: https://www.tiktok.com/@drozdy_band
Instagram: https://www.instagram.com/drozdy_band/
Telegram: https://t.me/drozdy
Facebook: https://www.facebook.com/drazdy/
VK: https://vk.com/drazdy
OK: https://ok.ru/group/44994888663164

Tags